У грамадскай прыёмнай чакаюць прапаноў

Пытанні, з якімі грамадзяне нашага раёна  звярталіся ў грамадскую прыёмную на апошнім тыдні лістапада, у большай ступені датычыліся развіцця рэгіёна.

—  Адна  з  жыхарак   Мар’інай Горкі   павяла размову аб  неабходнасці адкрыць  у мікрараёне Крыніца паліклініку, — расказала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч, якая праводзіла прыём на мінулым тыдні.  —  На яе думку,  там маглі б абслугоўвацца жыхары не толькі Крыніцы, але і так званай “залінейнай” часткі горада,  і такім  чынам з’явілася б магчымасць разгрузіць раённую паліклініку. Дарэчы, прапанова аб павелічэнні ў раённым цэнтры колькасці медыцынскіх аб’ектаў ужо паступала ў грамадскую прыёмную раней.

Яшчэ адно пажаданне ад жыхароў  таго ж мікрараёна  — падумаць над будаўніцтвам на яго тэрыторыі спартыўных  аб’ектаў.

Жыхарка  Дружнага  ў  тэлефоннай размове расказала, што ў  пасёлку патрэбен  пункт бытавога абслугоўвання. Напрыклад, немагчыма зрабіць дробны  рамонт  адзення:  за такой паслугай патрэбна некуды ехаць. Няма ў пасёлку магазінаў абутку. Між іншым, пажаданне бачыць у раёне “Мегатоп” і іншыя папулярныя сеткі, выказваюць не толькі  жыхары  Дружнага.

Грамадская  прыёмная   працягне сваю працу і ў снежні.  Выслухаць і абмеркаваць  ініцыятывы   грамадзян  наконт развіцця  рэгіёна,   канстытуцыйнай рэформы ў краіне і іншых актуальных праблемах гатовы лідары буйнейшых грамадскіх арганізацый раёна. Усе прапановы  перадаюцца для апрацоўкі, аналізу і абагульнення ў  адпаведныя органы згодна з іх кампетэнцыяй, а тыя, што датычацца глабальных змен у краіне,  —  у працоўную групу  рэспубліканскага аргкамітэта   па   падрыхтоўцы шостага Усебеларускага  народнага  сходу.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

 ***

 

График работы общественной  приемной по вопросам развития страны и района

Адрес  общественной  приемной: г. Марьина Горка, ул. Ленинская,  51, кабинет 10  (второй  этаж).  Телефон:  6-02-73. Электронный адрес: pukhovichi.op@mail.ru

 

 

5  ДЕКАБРЯ  (суббота) 

с 10.00 до 13.00

первый секретарь Пуховичской РО ОО «БРСМ»  Елена  Анатольевна  МАЗАНИК.

 

9  ДЕКАБРЯ  (среда) 

с 14.00 до 17.00

председатель   Пуховичской    районной организации    ОО    «Белая Русь»   Людмила  Николаевна   САРНОВА.

 

12  ДЕКАБРЯ  (суббота) 

с 10.00 до 13.00

председатель Пуховичской  районной  организации объединенных профсоюзов Людмила  Федоровна  ГУЛЯКЕВИЧ.

16  ДЕКАБРЯ  (среда)

 с 14.00 до 17.00

первый секретарь Пуховичской РО ОО «БРСМ»  Елена  Анатольевна  МАЗАНИК.

 

19  ДЕКАБРЯ  (суббота)

 с 10.00 до 13.00

председатель   Пуховичской  районной  организации ОО  «Белая  Русь»  Людмила  Николаевна САРНОВА.

 

23 ДЕКАБРЯ  (среда) 

с 14.00 до 17.00

первый секретарь Пуховичской РО ОО   «БРСМ»   Елена   Анатольевна   МАЗАНИК.

 

26  ДЕКАБРЯ  (суббота)

с 10.00 до 13.00

председатель  Пуховичской  районной организации  БООВ  Анна Александровна СОБОЛЕВСКАЯ.

 

30 ДЕКАБРЯ  (среда) 

с 14.00 до 17.00

председатель Пуховичской  районной  организации объединенных профсоюзов Людмила  Федоровна  ГУЛЯКЕВИЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *