У грамадскай прыёмнай чакаюць прапаноў
Пытанні, з якімі грамадзяне нашага раёна звярталіся ў грамадскую прыёмную на апошнім тыдні лістапада, у большай ступені датычыліся развіцця рэгіёна.
— Адна з жыхарак Мар’інай Горкі павяла размову аб неабходнасці адкрыць у мікрараёне Крыніца паліклініку, — расказала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч, якая праводзіла прыём на мінулым тыдні. — На яе думку, там маглі б абслугоўвацца жыхары не толькі Крыніцы, але і так званай “залінейнай” часткі горада, і такім чынам з’явілася б магчымасць разгрузіць раённую паліклініку. Дарэчы, прапанова аб павелічэнні ў раённым цэнтры колькасці медыцынскіх аб’ектаў ужо паступала ў грамадскую прыёмную раней.
Яшчэ адно пажаданне ад жыхароў таго ж мікрараёна — падумаць над будаўніцтвам на яго тэрыторыі спартыўных аб’ектаў.
Жыхарка Дружнага ў тэлефоннай размове расказала, што ў пасёлку патрэбен пункт бытавога абслугоўвання. Напрыклад, немагчыма зрабіць дробны рамонт адзення: за такой паслугай патрэбна некуды ехаць. Няма ў пасёлку магазінаў абутку. Між іншым, пажаданне бачыць у раёне “Мегатоп” і іншыя папулярныя сеткі, выказваюць не толькі жыхары Дружнага.
Грамадская прыёмная працягне сваю працу і ў снежні. Выслухаць і абмеркаваць ініцыятывы грамадзян наконт развіцця рэгіёна, канстытуцыйнай рэформы ў краіне і іншых актуальных праблемах гатовы лідары буйнейшых грамадскіх арганізацый раёна. Усе прапановы перадаюцца для апрацоўкі, аналізу і абагульнення ў адпаведныя органы згодна з іх кампетэнцыяй, а тыя, што датычацца глабальных змен у краіне, — у працоўную групу рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу.
Наталля ПАРХОМЧЫК.
***
График работы общественной приемной по вопросам развития страны и района
Адрес общественной приемной: г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 51, кабинет 10 (второй этаж). Телефон: 6-02-73. Электронный адрес: pukhovichi.op@mail.ru
5 ДЕКАБРЯ (суббота)
с 10.00 до 13.00
первый секретарь Пуховичской РО ОО «БРСМ» Елена Анатольевна МАЗАНИК.
9 ДЕКАБРЯ (среда)
с 14.00 до 17.00
председатель Пуховичской районной организации ОО «Белая Русь» Людмила Николаевна САРНОВА.
12 ДЕКАБРЯ (суббота)
с 10.00 до 13.00
председатель Пуховичской районной организации объединенных профсоюзов Людмила Федоровна ГУЛЯКЕВИЧ.
16 ДЕКАБРЯ (среда)
с 14.00 до 17.00
первый секретарь Пуховичской РО ОО «БРСМ» Елена Анатольевна МАЗАНИК.
19 ДЕКАБРЯ (суббота)
с 10.00 до 13.00
председатель Пуховичской районной организации ОО «Белая Русь» Людмила Николаевна САРНОВА.
23 ДЕКАБРЯ (среда)
с 14.00 до 17.00
первый секретарь Пуховичской РО ОО «БРСМ» Елена Анатольевна МАЗАНИК.
26 ДЕКАБРЯ (суббота)
с 10.00 до 13.00
председатель Пуховичской районной организации БООВ Анна Александровна СОБОЛЕВСКАЯ.
30 ДЕКАБРЯ (среда)
с 14.00 до 17.00
председатель Пуховичской районной организации объединенных профсоюзов Людмила Федоровна ГУЛЯКЕВИЧ.