У КСУП “Голацк” сёлета вырасцілі добры ўраджай зерневых культур
І рапс таксама радуе аграрыяў. З першых абмалочаных гектараў гэтай алейнай культуры атрымана па 33 цэнтнеры каштоўнага зерня.
Усе занятыя на жніве камбайнеры, вадзіцелі, спецыялісты, аператары зернесушыльных комплексаў стараюцца без страт убраць і дапрацаваць вырашчанае.