У КСУП «Індустрыя-СГ» арганізавалі «Зажынкі»

Прыгожым народным абрадавым святам  «Зажынкі» сустрэлі хлебаробы КСУП «Індустрыя-СГ» самую адказную пару —  уборку ўраджаю. Цяпер галоўная задача — правесці жніво якасна і хутка.

Ансамбль народнай песні «Свята».

Каб ураджай быў багатым, а яго ўборка прайшла лёгка,  нашы продкі перад пачаткам жніва ладзілі прыгожае свята. Першы сноп упрыгожвалі стужкамі, кветкамі, з песнямі неслі ў хату і ставілі ў чырвоным куце пад абразамі.

Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце КСУП «Індустрыя-СГ» Надзея Салоха павіншавала камбайнераў і вадзіцеляў з пачаткам уборачнай кампаніі і пажадала ўсім  яе ўдзельнікам моцнага здароўя і сіл, каб тэхніка не падводзіла і спадарожнічала надвор’е. А ансамбль народнай песні «Свята» Турынскага сельскага Дома культуры падрыхтаваў для ўдзельнікаў жніва канцэртную праграму «Славім песняю сваёй жніво залатое».

Анастасія  ГЛЕБАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *