У Мар’інай Горцы адбыўся фінал абласных спаборніцтваў турніру «Скураны мяч»

Пухавіцкая каманда.

Так супала, што фінал абласных спаборніцтваў турніру «Скураны мяч» адбыўся ў дні Еўрапейскіх гульняўПакуль сталіца жыла прафесійным спортам, юныя аматары футбола сабраліся ў Марінай Горцы, каб высветліць, якая ж  аматарская футбольная каманда лепшая ў вобласці

Для даведкі: Гісторыя «Скуранога мяча» пачалася больш за паўстагоддзе таму, калі знакаміты савецкі галкіпер Леў Яшын прапанаваў праводзіць   масавыя  спаборніцтвы па футболе для дзяцей і падлеткаўШтогод турнір у Беларусі праводзіцца на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў трох узроставых групах (малодшай, сярэдняй і старэйшай). Прымаць удзел могуць толькі тыя, хто не займаецца футболам у спецыяльных школах. 

Пухавіцкая каманда 2005-2006 гадоў нараджэння, якая стала лепшай па выніках занальных   спаборніцтваў, складалася з вучняў Свіслацкай СШ, СШ №3 горада  Мар’іна Горка,   гімназіі,  НПК  «Дзіцячы  сад-СШ  горада  Мар’іна  Горка».

Шэсць лепшых каманд правялі яркія  матчы, у якіх ніхто не хацеў прайграваць. У   выніку  на  п’едэстале гонару апынуліся пухавіччане (3-е месца),  футбалісты   Вілейскага (2-е месца)  і  Салігорскага  (1-е месца) раёнаў.

Узнагароды  пераможцам  уручалі  прадстаўнікі футбольнага   клуба «Шахцёр».

Арцём Рысявец.

Лепшым нападаючым турніру, дарэчы,  стаў Арцём Рысявец, вучань СШ № 3 і выхаванец SOS- Дзіцячая вёска — Мар’іна Горка.

Турнір праводзіўся на працягу двух дзён на базе Мар’інагорскай гімназіі. Удзельнікі спаборніцтваў засталіся задаволены арганізацыяй спаборніцтваў і гасціннасцю пухавіччан.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *