У Мар’інай Горцы прайшоў Кубак Беларусі па спартыўным скалалазанні
Скаладром цэнтра турызма дзяцей і моладзі стаў пляцоўкай для трэцяга этапу Кубка Беларусі па спартыўным скалалазанні. У Мар’іну Горку прыехалі спартсмены з Мінска, Гомеля, Бабруйска і іншых гарадоў: больш за семдзесят аматараў скалалазання. У мужчын першым стаў Мікіта Лагуноў (Гомель), на другую прыступку п’едэстала падняўся Максім Нікіфаравец (Мінск), на трэцюю — Аляксандр Клюжаў (Гомель).
Яркім і напружаным атрымаўся фінал у спаборніцтвах сярод жанчын. Пераможцай стала пухавіччанка Марыя Вернікоўская. Маша апярэдзіла мінчанак Алену Вераценнікаву і Юлію Нікіфаравец.
Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.