У масачным рэжыме не бачу цяжкасцяў — моладзь разважае пра каранавірус

Сярэдзіна звычайнага лістападаўскага дняЦі не: не зусім звычайнага, таму што ўсё наша жыццё зараз не зусім звычайнаеВось, напрыклад, заходзячы ў краму, я дастаю з кішэні найперш не кашалёк, а маску.  Такія цяпер правілы…

Мужчына, з якім я размінулася ў дзвярах, таксама быў у краме ў масцы. Але, выйшаўшы, зняў яе, скамячыў неабароненай рукой і выкінуў у сметнік.  Вецер падхапіў маску, і яна паляцела-пакацілася па вуліцы…

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне ва ўсе грамадскія месцы я вымушана хадзіць у масцы.  Аддаю перавагу шматразовым маскам, таму што лічу іх больш экалагічнымі і практычнымі.  Нягледзячы на гэта, заўсёды маю аднаразовую маску ў сумцы на ўсялякі выпадак.  Пасля выкарыстання кладу маску ў пакет, каб пазбегнуць распаўсюджвання віруса, і толькі потым выкідваю.  А яшчэ, як правіла, хоць і кладу маску ў пакет, перад гэтым адрываю ад яе гумкі.  Раблю гэта таму, што велізарная колькасць птушак і дробных жывёл, якія насяляюць звалкі, блытаюцца ў гумках і пашкоджваюць сабе канечнасці.  Менавіта такі  алгарытм   дзеянняў  медыкі і эколагі  лічаць  правільным. Нельга проста так раскідваць маскі па вуліцы.

У масачным рэжыме не бачу ніякіх цяжкасцяў.  І мяне вельмі хвалюе, што некаторыя людзі не выконваюць яго з прычыны «я не баюся ці не лічу патрэбным».  Упэўнена, што гаворка ідзе пра нашу  грамадзянскую адказнасць адзін перад адным.

— Я заўсёды апранаю маску.  У краме, у грамадскім транспарце і ў навучальнай установе, — дзеліцца вучаніца Мар’інагорскай гімназіі Паліна Жукоўская.  — Для мяне важна захаваць сваё здароўе і здароўе іншых людзей.  Я, як і любы чалавек, магу быць пераносчыкам інфекцыйных захворванняў, што могуць аслабіць імунітэт.  А моцны імунітэт — гэта самае важнае на сённяшні дзень.

Паліна  Бабук, вучаніца Мар’інагорскай гімназіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *