У мастацкай галерэі працуе выстава, прысвечаная птушкам

У мастацкай галерэі раённага краязнаўчага музея працуе адразу некалькі цікавых выстаў, якія сфарміраваны з асабістых фондаў. На адной з іх прадстаўлены выразаныя з дрэва птушкі. Іх аўтар — ганаровы грамадзянін горада Мар’іна Горка Аляксандр Шуба, які пэўны час працаваў дырэктарам Пухавіцкага лясгаса.

Калі меркаваць па прадстаўленых работах, ён сур’ёзна захапляўся арніталогіяй і добра ведаў птушыны свет нашага краю. Усе яго драўляныя птушкі зроблены ў натуральную велічыню, адпаведна расфарбаваны, а некаторыя нават са сваім характарам. Напрыклад, не заўважыць “задуменнага”  дзятла проста немагчыма!

—  У нас захоўваецца 87 драўляных птушак, зробленых Аляксандрам Кляменцьевічам, – расказала захавальнік фондаў  Наталля Міхасёва. — Пасля таго, як ён пайшоў з жыцця, у раённы краязнаўчы музей  гэтую калекцыю перадала яго жонка Вольга Данілаўна. У экспазіцыі выставы не ўсе птушкі, а толькі тыя, што зімуюць у Беларусі.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *