У мікрараёне «Крыніца» здадзены новы 40-кватэрны дом
У мікрараёне «Крыніца» стала больш навасёлаў: будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома завяршылі работнікі генпадраднай арганізацыі «Пухавіцкае МПМК-14». За год работы на аб’екце будаўнікі асвоілі больш за два мільёны рублёў.
Такія тыпавыя дамы МПМК-14 ужо ўзводзіла і раней. Дом здадзены з поўнай аддзелкай, таму навасёлы могуць адразу ж засяліцца ў свае кватэры.
А жыць у новым доме будуць тыя, хто меў права на сацыяльнае жыллё. Частка кватэр аддадзена пад арэнднае жыллё.
Пра тое, як будзе выглядаць тэрыторыя новага дома, будаўнікі думалі разам з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сумесна рэалізавалі праект унікальнай у сваім родзе тэматычнай дзіцячай пляцоўкі, якая будзе матываваць маленькіх дзетак на вывучэнне правілаў бяспечнага пражывання.
Алена ШАНТЫКА.
Красивая и оригинальная детская площадка.
Поздравляем счастливых новоселов!
Рейтинг комментария:+1-1