У мінулую суботу на плошчы каля раённага цэнтра культуры разгарнуўся першы зімовы кірмаш

У мінулую суботу на плошчы каля раённага цэнтра культуры разгарнуўся першы зімовы кірмаш. Кандытарскія вырабы, жывую і вэнджаную рыбу, фрукты, мёд прапаноўвалі пакупнікам прадпрыемствы Пухавіччыны і другіх раёнаў вобласці. Шматлюдна было і каля палаткі з драўлянымі сувенірамі.

Попытам карысталіся елкі  Пухавіцкага лясгаса.

Музычныя калектывы раёна  сваімі вясёлымі песнямі зараджалі ўсіх бадзёрасцю і добрым настроем.

Наступны кірмаш адбудзецца  ў суботу, 29 снежня. Гандаль на плошчы пачнецца ў 10.00.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *