У першы клас Мар’інагорскай гімназіі прыйдуць адразу дзве пары двайнятак


2 верасня зноў пакліча  да ведаў звонкі школьны званок.

Для першакласнікаў Дзень ведаў — асабліва хвалюючы і адказны момант. Таму многія ўжо зараз актыўна рыхтуюцца да свайго першага школьнага дня. А вось першакласнікі Дамір і Цімур Сафонавы, Кацярына і Аляксандра Каховічы ўжо паспелі пазнаёміцца з навучальнай установай, бо былі запрошаны на рэпетыцыю першай школьнай лінейкі.

Маленькія гімназісты ўжо ведаюць, што будуць даваць першы школьны званок. І, трэба сказаць, што такіх званкоў у Мар’інагорскай гімназіі яшчэ не было! Так супала, што ў першы клас у гэтым годзе прыйдуць адразу дзве пары двайнятак. Цікава будзе настаўніцы!

Алена ШАНТЫКА. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *