«У пошуках прыгожага»

Заўсёды знаходзіцца мастак Леанід Гоманаў. Нядаўна я пазнаёмілася з дзіўнымі краявідамі Леаніда Гоманава, выстава работ якога, прысвечаная дню нараджэння майстра, праходзіць у мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея.

Мастак Леанід Гоманаў.

Цікавы як асоба, аб чым сведчаць шматлікія ўзнагароды, у тым ліку медалі «Дабрачынец» і «У імя жыцця на зямлі» за высокароднасць думак і спраў, Леанід Міхайлавіч з’яўляецца адметным мастаком.
На сваім жыццёвым шляху ён заўсёды імкнецца да прыгожага, бачыць эстэтыку ва ўсім, што вакол яго. Сваю любоў і захапленне майстар з тонкім лірызмам перадае гледачам у незвычайных краявідах. Здавалася б, звычайныя аблокі, якія мы бачым штодня, сталі для мастака галоўнымі героямі карцін, таму што, на яго думку, аблокі заўсёды розныя.

Яшчэ адна тэма, якая прысут-нічае ў карцінах Гоманава, — настальгія па дзяцінстве і юнацтве. Сваю малую радзіму на Слаўгарадчыне майстар адлюстраваў у сваіх творах. Гэта выява берага ракі Сож, якая працякае праз Слаўгарад, і палатно «Дарога да дому».

Уразіць вас і шэраг карцін, прысвечаных архітэктуры. Па словах жывапісца, яму больш цікава адлюстроўваць старыя будынкі і храмы, чым гарадскія высоткі.
Унутраны свет Леаніда Гоманава здзіўляе сваёй шматграннасцю. А ўсё дзякуючы здольнасці бачыць прыгажосць ва ўсім і пастаяннага пошуку новых матываў і фарбаў. Апошняе і матывуе майстра штогод удзельнічаць у міжнародных пленэрах па жывапісе. Мастак кажа, што да стварэння карцін яго падштурхоўвае і абмен вопытам з прадстаўнікамі розных культур, традыцый, жанраў у мастацтве.

Алеся СМІРНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *