У Пухавіцкім раёне на кантролі нарыхтоўка кармоў

У аграрыяў краіны пачалася чарговая сельскагаспадарчая кампанія. Прыйшоў час корманарыхтоўкі. Усе гаспадаркі нашага раёна ўжо пачалі касавіцу, якой папярэднічала  немалая падрыхтоўчая работа.  Аб тым, як вялася гэта падрыхтоўка, і аб задачах, якія стаяць перад аграрыямі раёна па нарыхтоўцы кармоў на зімова-стойлавы перыяд 2019/2020 года, ішла размова на пасяджэнні  раённага выканаўчага камітэта.

Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама  Анастасія Кузьміна паведаміла, што  гаспадаркам раёна  неабходна нарыхтаваць  88508 тон кармавых адзінак, што складае 28,6 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы. Запланавана атрымаць 7730 тон сена, 145 тысяч тон сенажу і 157500 тон сіласу. Першым укосам плануецца нарыхтаваць  32  працэнты сена і 54 працэнты сенажу. Каля 1400 тон травяністых кармоў будзе нарыхтавана па прагрэсіўнай тэхналогіі  з абмоткай у стрэйч-плёнку. Для гэтага ў раёне ёсць 7 прэс-падборшчыкаў. Больш  за 364,5 тысячы тон травя-ністых кармоў будзе закладзена на захоўванне ў  сянажна-сіласныя траншэі. Іх у раёне 235. Плануецца будаўніцтва яшчэ сямі.

Анастасія Георгіеўна паведаміла, што ў гаспадарках ёсць мінулагодні запас кармоў.

На касавіцы будзе задзейнічана 38  корманарыхтоўчых камбайнаў. Забяспечанасць   гаспадарак кадрамі  складае 92 працэнты. Поўнасцю ўкамплектаваны кадрамі ААТ “Племянны завод “Індустрыя”, “Пухавіцкі райаграсэрвіс”, сельгасфіліял “Дрычын”. У тых гаспадарках, дзе адчуваецца недахоп кадраў, будуць працаваць  механізатары і вадзіцелі з прамысловых прадпрыемстваў раёна, прадпрыемстваў- інвестараў, студэнты-практыканты, пенсіянеры.

Ва ўсіх сельгасарганізацыях праведзены сходы, на якіх разгледжаны пытанні аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі. Да  работнікаў, занятых на нарыхтоўцы кармоў, даведзены ўмовы аплаты працы.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда  пад-крэсліў, што перад сельскагаспадарчымі арганізацыямі пастаўлена задача правесці нарыхтоўку  якасных кармоў у аптымальныя тэрміны.

Вольга  САВАСЦЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *