У Пухавіцкім раёне пачалася асенняя пасяўная

У сельгасфіліяле «Светлая ніва» восеньскую сяўбу пачалі ў апошні дзень лета. Ужо паспелі пасеяць 220 гектараў азімай пшаніцы. Усяго неабходна пасеяць  657 гектараў азімых культур.

Трактарыст-машыніст СГФ «Светлая ніва» Уладзімір Скідан.

— Гэта больш, чым летась, —  ад-значае дырэктар сельгаспрадпрыемства  «Светлая  ніва»  Вадзім  Сокал. — Азімыя даюць добрую ўраджайнасць (сёлета некаторыя ўчасткі ячменю далі па 52 цэнтнеры з гектара)  і  вызваляюць  час вясной для правядзення іншых  работ  на  полі.

Асаблівасць сяўбы у гэтым годзе — вельмі сухая глеба. Аднак нягледзячы на гэта ў сельгасфіліяле  плануюць правесці адну з галоўных сельгаскампаній у сціслыя тэрміны і пры захаванні ўсіх тэхналагічных  патрабаванняў.

Анастасія   ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *