У раёне пачаўся сезон восеньскіх кірмашоў

Сезон восеньскіх кірмашоў пачаўся ў нашым раёне. Першы з іх адбыўся ў Мар’інай Горцы ў мінулую суботу. Гандлёвыя рады па традыцыі размясціліся на пляцоўцы таварыства з абмежаванай адказнасцю  “Цэнтр  падрыхтоўкі  “Аўгур”  па  вуліцы  Кастрычніцкая, больш вядомай як “аўтадром”.

 

Можна сцвярджаць, што на першым кірмашы  найбольшым попытам у пакупнікоў   карысталіся саджанцы кветак і садовых ягадных культур. Выстройваліся невялікія чэргі і каля прылаўкаў арганізацый, якія гандлявалі рыбай: ААТ “Рыбгас “Волма” і ААТ “Рыбгас “Любань”.

А вось да гародніны больш прыцэньваліся. Як прызналіся некаторыя пакупнікі, зрабіць запасы гародніны на зіму яны плануюць крыху пазней, калі прапаноў з боку прадаўцоў будзе больш.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *