У раёне працягваюць віншаваць тысячнікаў жніва

Старшыня райвыканкама Віктар Каляда, камбайнеры СУП «Дукора-Агра» Дзмітрый Кураў і Міхаіл Грышук, дырэктар ААТ «Машхарчпрад» Міхаіл Котаў, першы намеснік дырэктара ААТ «Машхарчпрад» Дзмітрый Лімараў


Камбайнераў і вадзіцеляў, якія залічылі на свой рахунак тысячу тон зерня, з кожным днём становіцца ўсё больш. На пачатак тыдня ў спісе перадавікоў было дванаццаць  прозвішчаў, на раніцу пятніцы іх ўжо трыццаць. 

Старшыня райвыканкама Віктар Каляда і начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анастасія Кузьміна працягваюць віншаваць перадавікоў на палях. Падзякі старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі ў аўторак атрымалі Аляксандр Лях і Віктар Барсук з ААТ “Голацк”, Міхаіл Грышук і Дзмітрый Кураў з СУП “Дукора-Агра”. Міхаіл Уладзіміравіч і Дзмітрый Аляксандравіч — работнікі ААТ “Машхарчпрад”. На перыяд уборачнай кампаніі яны сталі адным экіпажам і ўбіраюць ураджай на дукорскіх палетках.

Пасля цырымоніі віншавання перадавікоў ААТ «Зазерка»

Да ліку тысячнікаў далучыліся таксама старшыя камбайнеры ААТ “Зазерка” Дзмітрый Клунко, Сяргей Лабус і Уладзімір Асіпук з ААТ “Агра-Абярэг”. Уладзімір стаў першым тысячнікам сярод моладзі. Ён атрымаў  памятны падарунак ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
У сераду прадстаўнікі райвыканкама зноў накіраваліся на палеткі з прыемнай місіяй. Падзякі старшыні райвыканкама ўручылі экіпажу ААТ “Зазерка” ў складзе Андрэя і Валерыя Басалаяў. Як і ў папярэднія гады, тысячнікам стаў малады камбайнер гэтай гаспадаркі Міхаіл Булгак.

Старшыня аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Адамейка віншуе Уладзіміра Пакроўскага з ААТ «Агра-Абярэг»

Чарговы раз завіталі госці  ў ААТ “Агра-Абярэг”,  дзе тысячнага намалоту дасягнуў Уладзімір Пакроўскі. А вось у сельгасфіліяле “Дрычын” і ААТ “Племянны завод “Індустрыя” тысячнікаў сёлета віншавалі ўпершыню. Падзякі і грашовыя прэміі атрымалі Сяргей Дацкевіч і Анатоль Моўчан з сельгасфіліяла “Дрычын” і Мікалай Прылепаў і Аляксандр Шухаў з ААТ “Племянны завод “Індустрыя”.

Людміла Гулякевіч і Анастасія Арахоўская павіншавалі Віктара Барадака

Да віншаванняў падчас жніва традыцыйна далучаюцца і прафсаюзы. У цэнтры  ўвагі прафсаюзных арганізацый таксама работнікі сталовых і зернесушыльных комплексаў, якія ўносяць свой уклад у агульны ўраджай. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Арахоўская на гэтым тыдні павіншавалі загадчыцу сталовай ААТ “Агра-Абярэг” Галіну Барысенка і  повара Ірыну Шапецька. Граматы і грашовыя прэміі атрымалі таксама аператар зернесушыльнага комплексу СГФ “Дрычын” Мікалай Каралькевіч, загадчык мехмайстэрняў ААТ “Зазерка” Сяргей Стоцкі і галоўны энергетык ААТ “Племянны завод “Індустрыя” Віктар Барадака, які зараз  працуе на зернесушыльным комплексе.
Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *