У раёне працягваюцца сезонныя кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі

Яны праходзяць не толькі ў райцэнтры, але і ў гарадскім пасёлку Свіслач і пасёлку Дружны.

На кірмашах у Свіслачы ў продажы былі бульба, перац, морква, баклажаны, часнок, цыбуля, капуста і шмат іншай гародніны на любы густ і кашалёк. Былі таксама тавары, не вырашчаныя на зямлі, а зробленыя рукамі майстроў: рамеснікі прывезлі плеценыя кошыкі, вырабы з гліны. Жыхары Свіслачы  ахвотна куплялі іх.

Снимок носит иллюстративный характер. Источник: zelwa.by

У пасёлку Дружны пакупнікі актыўна ішлі на кірмаш у першай палове дня. Тут літаральна выстройвалася чарга каля машын з сельгаспрадукцыяй. Акрамя гародніны і садавіны, можна было купіць жывую рыбу, а таксама мяса, якое прывезлі са свінакомплексу “Ананічы”. Мяса прапанавалі пакупнікам і прыватныя арганізацыі.

— Шматлюдна было каля машыны, якая прыехала з Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа і прывезла збожжа, — расказала намеснік старшыні Свіслацкага сельвыканкама Наталля Машук. — Нашы жыхары вельмі чакалі гэты тавар, таму хутка раскупілі.

Дружны і Свіслач — пасёлкі з шматкватэрнай забудовай. У многіх жыхароў няма сваіх агародаў, таму яны чакаюць кірмашы і актыўна закупляюць сельскагаспадарчую прадукцыю, тым больш, што прадаўцы імкнуцца прапанаваць свой тавар па адэкватных цэнах, а яшчэ і з дастаўкай да парога.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *