У раёне з’явіўся першы камбайнер-двухтысячнік

“Мая мэта — намалаціць сёлета дзве тысячы тон збожжа”. З гэтых слоў пачаўся наш дыялог са старшым  камбайнерам ААТ “Племянны завод “Індустрыя”  Сяргеем Ляшчынскім, калі мы прыехалі віншаваць яго як першага тысячніка ў раёне.  З радасцю адзначаем, што гэтыя словы спраўдзіліся. Сяргей Сяргеевіч намалаціў запаведныя 2000 тон збожжа. І зноў зрабіў гэта першым у раёне.

Звання “тысячнік”  камбайнер заслугоўваў неаднаразова. Трынаццаць гадоў  працаваў на камбайне “Дон 1500Б”. У 2018 годзе атрымаў новы КЗС 1218А, на кабіне напісаў “Ракета”, і з таго часу заўсёды на перадавых пазіцыях. У мінулым годзе Сяргей Ляшчынскі стаў лідарам жніва ў сваёй гаспадарцы.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *