У Рудзенскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася сустрэча з паэтам-земляком

У рамках інфармацыйнамастацкага праекта «Асоба і час» у Рудзенскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, раённага аўтарскага абяднання і Мінскага  абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» Уладзімірам Рунцэвічам.

Сустрэча была  прымеркавана да Міжнароднага Дня роднай мовы. Вучні  Рудзенскай СШ,  якія  ўдзельнічалі   ў  сустрэчы,   з  цікавасцю слухалі  змястоўнае выступленне паэта. Дарэчы, Уладзімір Міхайлавіч і ў штодзённым жыцці з самага дзяцінства размаўляе толькі на роднай беларускай мове.

Да гэтай даты ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава «Мова народа — яго святыня», на паліцах якой шмат цікавай літаратуры. Прысутныя прынялі ўдзел у віктарыне «Размаўляем па-беларуску», дзе паказалі сваё  веданне роднай мовы.

Алена  РАДКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *