У школах раёна стартаваў новы навучальны год

Усе дарогі вялі ў школу…

Дзень ведаў — асаблівы дзень. Гэта першы дзень восені, дзень першых школьных лінеек і першых званкоў.  Для дарослых гэта дзень вяртання ў мінулае, а для дзяцей — крок у будучыню. Дзень, калі вакол мора кветак і белых бантаў, а ўсе  дарогі вядуць у школу, бо  там стартуе новы навучальны год…

З яго пачаткам дзяцей, бацькоў і настаўнікаў павіншавалі ва ўсіх школах нашага раёна. На ўрачыстых лінейках пабывалі работнікі раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельвыканкамоў, прадстаўнікі прадпрыемстваў-шэфаў. Усе шчыра жадалі школьнікам новых поспехаў, перамог, натхнення і ўседлівасці на шляху ў Краіну ведаў.

Старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч на лінейцы ў Пухавіцкай СШ  вітаў найперш 38 першакласнікаў, якія ўпершыню пераступілі парог найстарэйшай школы раёна, якой сёлета, дарэчы,  прысвоілі імя знакамітага земляка нейрахірурга Арнольда Фёдаравіча Смеяновіча. Андрэй Міхайлавіч пажадаў усім дзецям, каб яны настойліва ішлі да сваёй мэты, былі паслухмянымі вучнямі і раслі сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны. Ад раённага выканаўчага камітэта школе былі перададзены ў якасці падарунка швейныя машынкі і прадметы мэблі.

Да віншаванняў далучылася дачка Арнольда Федаравіча Смеяновіча Вольга, якая  пажадала дзецям расці дапытлівымі і мэтанакіраванымі, а таксама любіць сваю Радзіму і дапамагаць людзям. Так вучыўся, так жыў і так рабіў яе бацька.

— Першакласнікаў сёлета ў нашу школу прыйшло на 16 чалавек больш, чым у мінулым, — адзначае дырэктар школы Аксана Кушнярова. — 13 першакласнікаў — са шматдзетных сем’яў. А выпускаць на наступны год мы будзем 13 чалавек. Спадзяемся, што ўсе яны змогуць добра падрыхтавацца да экзаменаў  і ажыццявіць свае жаданні, паступіўшы ў абраныя навучальныя ўстановы.  Сёлета выпускнікі школы сталі студэнтамі педагагічных, медыцынскіх, эканамічных ВНУ і каледжаў.

Першы званок запрасіў маленькіх пухавіччан на першы ўрок “У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народу”. Першакласнікі па традыціі атрымалі кнігі ад Прэзідэнта Беларусі  «Беларусь — наша Радзіма».

Алена ШАНТЫКА.

Фота Наталлі ПАРХОМЧЫК.

 

Поздравить детей и взрослых в Туринский УПК детский сад-базовая школа приехали заместитель председателя райисполкома Наталья Литвинчук, председатель районного объединения профсоюзов Людмила Гулякевич, председатель Туринского сельисполкома Светлана Харитончик.

Они вручила подарки первоклассникам, которых в этом году в школе четыре, и все мальчики!

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *