Удзельнікі групы па скандынаўскай хадзьбе распачалі новы сезон

Свой новы сезон распачалі ўдзельнікі групы па скандынаўскай хадзьбе (на здымку). Пухавіччане, якія нядрэнна правялі мінулы сезон, адчуваюць яшчэ большую ўпэўненасць у сваіх сілах.

Аб гэтым сведчаць і вынікі першага этапу Кубка Беларусі па скандынаўскай хадзьбе. На дыстанцыі 5 кіламетраў 1-е месца заняў Генадзь Аўчарэнка, 2-е месца — Людміла Ліцвінская і Сяргей Абідзіентаў. Дыстанцыя даўжынёй у 10 кіламетраў прынесла перамогу Клаўдзіі Блізнец і Уладзіміру Казанцаву. А сярэбраныя прызёры на кароткай дыстанцыі і на “дзясятцы” сталі другімі. Разам з імі 2-е месца заняла Наталля Лапцэвіч. Яна, дарэчы, упершыню ўдзельнічала ў спаборніцтвах. І не адна, а з сынам Максімам. Прыемна, што да тых, хто крочыць за здароўем, далучаецца і моладзь.
Алена МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *