Узнагароды за працоўныя поспехі

Павел Крывашэеў.

На гэтым тыдні старшыня   райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Ленкавец прадоўжыла віншаваць лепшых механізатараў гаспадарак  па  выніках   вясенне-палявых работ. Усе ўзнагароды  Людміла  Васільеўна асабіста ўручыла іх уладальнікам.

У ПСУ “Рудзенскае” быў адзначаны Павел Крывашэеў. Ён — самы малады механізатар у гаспадарцы, займаецца падрыхтоўкай глебы. У сельгасарганізацыі працуе тры гады, вярнуўся сюды пасля службы ў  арміі.  Кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла Паўлу жыллё, ён, у сваю чаргу, старанна працуе на рудзенскіх палетках.

Чарговай граматай за паспяховую працу сваю калекцыю папоўніў механізатар Мікалай Ляпёшка з ААТ “Агра-Абярэг”.  Мікалай  Мікалаевіч  вылучыўся на сяўбе. Цяпер ён  задзейнічаны на касьбе.

Мікалай Ляпёшка.

Анатоль Савіч з гэтай жа гаспадаркі цяпер займаецца ўнясеннем мінеральных удабрэнняў. На мехдвор ён  заехаў, каб заправіць бак палівам. Тут  жа   Анатоля  Фёдаравіча чакаў прыемны сюрпрыз: грамата ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Нечаканая навіна падбадзёрыла механізатара на новыя працоўныя поспехі.

За добрасумленную працу таксама былі адзначаны Максім Вераскоўскі з ААТ “Ражджэственскае-агра”,  Андрэй Палазнік з ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс”, Уладзімір Давыдзенка  з  СУП “Дукора-Агра” і механізатары ААТ  “Голацк”  Сяргей Валенда і Сяргей Гасюк.

Кацярына   ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *