Вакальна-харэаграфічны гурт «Пухавіцкія пярлінкі» далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы»

Вакальна-харэаграфічны гурт «Пухавіцкія пярлінкі» парафii святога Антонiя з Мар’інай Горкi на чале з пробашчам, ксяндзом Генрыхам Кучынскiм, далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» і наведалi Пухавіцкi псіханеўралагічны дом-інтэрнат.

Малодшыя вернікі прыйшлi да пастаяльцаў, каб у іх асобах пакланіцца Хрысту і раздзяліць радасць Раства. А яшчэ распавесцi пра тое, што Сын Божы, умілаваны Айцом, пасланы адкрыць кожнаму чалавеку, што усе мы — умілаваныя дзецi Нябеснага Айца.
«Штодня нам усім неабходна цеплыня, пяшчота і ўсмешка. І кожны чалавек павінен атрымаць у гэты час нейкую радасць,— дзеляцца юныя артысты.

У актавай зале, дзе адбывалася сустрэча, не было вольных месцаў. Перад пачаткам дабрачыннага мерапрыемства сабраныя з увагай слухалi прывiтальныя словы святара, дзякавалi Богу за падараваны дзень, малiлicя за мiр, супакой i дабрабыт. На дзвюх мовах гучала агульная для ўсiх хрысцiянаў малiтва «Ойча наш».

Падчас выступлення артыстаў cлухачы падпявалi знаёмыя мелодыi, пляскалi ў ладкi.

На заканчэнне сустрэчы адбылася гульнявая праграма. Ахвотныя танчылi разам з гасцямi, выконвалi простыя практыкаваннi i рухi,падкідвалі iмправiзаваныя «снежкi».

Юныя артысты падаравалi пастаяльцам установы цеплыню сваіх сэрцаў, дадалi радасцi, дапамаглi паверыць у цуд. «Няхай Раство адорыць вас супакоем, надзеяй i любоўю, а Дух Святы адновiць жаданне выконваць жыццёвую мiсiю,» — жадалi напрыканцы ўдзельнікі гаспадарам, дзякуючы iм за апладысменты i эмацыянальны водгук, гасцiннасць i пачастунак.

Сняжана Буцук

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *