Васіль Брандт стаў лепшым у раёне на ворыве

— Як атрымаў гэты трактар, з таго часу і ў перадавіках, — жартуе  механізатар ААТ “Агра-Абярэг” Васіль Брандт, атрымліваючы сваю чарговую ўзнагароду. Васіль   Уладзіміравіч стаў лепшым у раёне на ворыве. Ён заараў больш за 630 гектараў. Памятны дыплом і падарунак атрымаў ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.

На сваім “Джон Дзіры” Васіль Брандт працуе ўжо чатырнаццаць гадоў. Агульны стаж працы ў сельскай гаспадарцы — у два разы большы. Свой трактар механізатар даглядае, таму тэхніка заўсёды спраўная і нават знешне выглядае значна маладзейшай.

—  Вясеннія  палявыя   работы — традыцыйна  час высокіх заробкаў, таму стараюцца ўсе, — гаворыць Васіль Брандт. — Хочацца, каб нашу справу прадоўжыла актыўная і  працавітая  моладзь. Таму  мы  павінны  быць для яе прыкладам.

Гэтымі  днямі  механізатар задзейнічаны на корманарыхтоўцы.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *