«Не вельмі спрыяльны год для бульбы»

Сёлетні год быў не вельмі спрыяльным для бульбы. Гэта адзначаюць не толькі спецыялісты, якія займаюцца яе вырошчваннем у сельгаспрадпрыемствах, але і ўладальнікі прысядзібных участкаў, дачнікі. Увесну было шмат ападкаў і холадна, што кепска адбілася на ўсходжасці бульбы. Не самыя спрыяльныя ўмовы надвор’я былі і гарачым летам.

На палетках СУП «Дукора-Агра» штогод вырошчвае бульбу для сваёй вытворчасці ААТ «Машхарчпрад». У гэтым годзе  ў сувязі з вытворчай неабходна-сцю прадпрыемства павялічыла   плошчу пад бульбу да 700 гектараў (на 105 гектараў больш у параўнанні з мінулым годам). У планах да 2024 года — павялічыць плошчу  да 1200 гектараў.

Прыступілі да ўборкі бульбы ў канцы жніўня. Спачатку пачалі ўбіраць гатунак «брыз», затым —  «вектар». З першых гектараў атрымалі па 300 цэнтнераў.

— Для гэтага года ўраджайнасць нядрэнная, — адзначае першы намеснік дырэктара ААТ «Машхарчпрад» Дзмітрый Лімараў. — Для таго, каб загрузіць нашы магутнасці, неабходна штодня 100-150 тон бульбы. І цяпер, калі бульба паступае ў вялікіх аб’ёмах, часткова мы адпраўляем  яе на рэалізацыю. Заключылі дагаворы і пачалі адгрузкі ва УП «Партызанскі» горада Мінска для забеспячэння гандлёвых кропак, а таксама рэалізуем бульбу ў Расію.

Вырошчвалі такія беларускія гатункі, як «брыз», «вектар» і нямецкі гатунак «апал»  з высокім утрыманнем сухога рэчыва, што вельмі важна для вытворчасці прадукцыі.  Упершыню паспрабавалі вырошчваць на нашых  палях нямецкі гатунак «лілі», бо ён устойлівы да траўмаў і мае выдатныя характарыстыкі. А вось гатунак «каралева Ганна», які высаджвалі не адзін год, патрабуе да сябе каралеўскіх адносін: у яго вельмі пяшчотная лупіна.

Прадпрыемства сёлета набыло яшчэ адзін бульбаўборачны камбайн з інвестыцыйнага фонду канцэрна «Белдзяржхарч-прам», культыватар і дыскавую барану. Цяпер ураджай «другога хлеба» будуць убіраць пяць камбайнаў.

Уборачная толькі набірае абароты. На ёй заняты Анатоль Лудчынскі, Міхаіл і Уладзімір Грышукі. Кожны ўбірае ў дзень бульбу на плошчы 4 гектары. Далучыцца  да  калег  Яўген   Насевіч.

— Бульбу вырошчваць цяжка, але выгадна, — адзначае Дзмітрый  Лімараў. — Вядома, сёлета надвор’е нам не спрыяла, але дзякуючы правільным тэхналагічным аперацыям, якія мы своечасова выканалі   і  падтрымалі  расліны,  ураджай атрымалася захаваць.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

«Не вельмі спрыяльны год для бульбы»: 1 комментарий

Добавить комментарий для Вывоз строительного мусора Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *