Верш «Міншчыне маёй…» ад Алы Ралькевіч

Люблю я Міншчыну сваю,

Цаню яе багацці.

Ды хіба ж можна не любіць

Радзіму сваю — маці?

Вось веліч рэк і прыгажосць

Бярэзінскага краю.

Прырода, пэўна, з году ў год

Паэтаў там натхняе.

А Маладзечна — светлы край,

Нас вабіць цудам песні:

Ты толькі шчыра заспявай —

І станеш сябрам вечным!

Здаецца, Чэрвень не такі

Магутны і багаты,

Але гасціннасць і цяпло

Ідзе ад кожнай хаты.

Гісторыя вядзе расказ,

І летапіс не скончаны.

Узда, Дзяржынск,

скажу пра вас:

Падзякі вы дастойны.

На Случчыне люблю прастор,

Зямлю, што родзіць хлебам,

І рукі пахнуць збажыной

Ды сонцам загарэлым.

Па партызанскіх сцежках я

Прайдуся моўчкі, ціха.

Там памяць, Беларусь, твая,

Што Любань сэрцам піша.

Я ў Дарогах не стамлюсь,

Ды толькі спазаранку

Так хочацца мне завярнуць

У бок грыбной палянкі.

Усюды лад, і рост, і моц,

Але вам прызнаюся,

Што самым мілым для мяне

Куточкам Беларусі

Застанецца мой любы край

На Пухаўшчыне роднай,

Дзе вас сустрэне каравай

І свет людзей дастойных.

 

Ала РАЛЬКЕВІЧ, ветэран працы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *