Віншаванні ветэранам: з падарункамі і добрымі пажаданнямі

 

Набліжаецца Дзень Перамогі — свята, дарагое сэрцу кожнага. Напярэдадні яго асаблівую пашану мы выказваем людзям, якія набліжалі гэты дзень і светлая памяць тым, хто аддаў сваё жыццё за мір і шчасце жыць у вольнай, незалежнай краіне.

Іван Андрэевіч Фонаў у час вайны працаваў у тыле ворага. Сваёй сціплай працай ён набліжаў гэты радасны дзень. Пасля вайны звязаў сваё жыццё з арміяй. З 1976 года ён служыў на пухавіцкай зямлі намеснікам камандзіра 8-й танкавай дывізіі.

З Днём Перамогі напярэдадні свята яго павіншавалі старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марына Рагатка і старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Сабалеўская. Яны уручылі  ветэрану падарункі і пажадалі даўгалецця,  добрага здароўя і харошага настрою.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *