Вобраз будучай партыі ствараем мы

Зараз той момант, калі кожны можа паўплываць на тое, якой будзе партыя «Белая Русь».

Юлия Китаева.

Дзень 18 сакавіка ўвойдзе ў гісторыю. На гэтую дату прызначаны ўстаноўчы з’езд палітычнай партыі «Белая Русь». І, думаю, не памылюся, калі скажу, што ніколі ў гісторыі сучаснай беларускай дзяржавы яшчэ не было столькі чаканняў, звязаных са з’яўленнем новай партыі. Пра тое, што яны ёсць, сведчыць шырокая грамадская падтрымка ідэі стварэння новай палітычнай сілы: на ўстаноўчых сходах у рэгіёнах было сказана: «Партыі — быць!».

Варта сказаць некалькі слоў пра тое, навошта наогул патрэбны палітычныя партыі. Яны выконваюць па-срэдніцкую функцыю паміж грамадствам і дзяржавай, дапамагаючы ім наладзіць зносіны. Выяўляюць і фармулююць інтарэсы грамадзян і на гэтай аснове ствараюць свае праграмы і заяўляюць пра іх голасна.

Выконваюць функцыю аб’яднання: яны здольны з’яднаць вакол сябе людзей з падобнымі інтарэсамі, намерамі і мэтамі. Важнай з’яўляецца функцыя палітычнай адукацыі грамадзян. Партыі ставяць перад сабой мэту заваявання ўлады. Дабіўшыся яе, партыя падбірае і вылучае «сваіх» людзей у дзяржаўны апарат, фармулюе мэты і задачы для ўсяго грамадства, вызначае яго лідараў і кіраўнікоў.

Выказваючы інтарэсы грамадзян і адстойваючы іх перад дзяржавай, аб’ядноўваючы сацыяльныя групы і ажыццяўляючы ўладу, палітычныя партыі спрыяюць стабільнаму развіццю грамадства.

Стабільнае развіццё грамадства… Я думаю, што менавіта ў гэтым і крыецца галоўнае чаканне грамадзян нашай краіны, звязанае са стварэннем новай партыі. Гэтым тлумачыцца тая актыўнасць, якую мы назіраем у грамадскім жыцці ў дадзены момант.

Цяпер якраз той час, калі можна выказаць сваё меркаванне аб партыйным будаўніцтве. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» запусціла палітычны праект «#PARTиЯ». Старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднання РГА «Белая Русь» Юлія Кітаева ў межах праекта выказала сваё меркаванне аб праграме партыі. Яна падкрэсліла, што ў дакуменце прадугледжаны ўсе аспекты жыцця беларускага народа. У ім гаворыцца аб захаванні сацыяльнага характару беларускай дзяржавы, што адпавядае Канстытуцыі. І гэта суадносіцца з чаканнямі беларускага грамадства.

Дакументы, якія будуць прыняты на ўстаноўчым з’ездзе, цяпер абмяркоўваюць на дыялогавых пляцоўках. Актыўна яны праходзяць на базе ўстаноў адукацыі раёна. Удзельнікі мерапрыемстваў разважаюць пра тое, якой яны бачаць партыю.

Хачу падкрэсліць, што зараз менавіта той момант, калі кожны грамадзянін можа паўплываць на аблічча будучай партыі. Нават калі ён яшчэ не задумваўся аб членстве ў ёй. Нярэдка ўсведамленне грамадзянамі сваіх інтарэсаў адбываецца менавіта ў ходзе такой працы, калі ўсё абстрактнае становіцца канкрэтным і вельмі асабістым. Уключайцеся! Магчыма, «Белая Русь» — гэта тая палітычная партыя, якая патрэбна вам.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *