Выйшаў у свет новы зборнiк твораў пісьменнікаў Мiншчыны пра вайну

«Няўжо забыцца можна пра вайну…» — так называецца новы калектыўны зборнік твораў літаратараў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, які выйшаў да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

У гэты зборнік увайшлі вершы, малая проза і тэксты песень  28 аўтараў — удзельнікаў літаратурна-песеннага конкурсу. Пазнаёміцца з творамі, уключанымі ў зборнік, можна на сайце Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і на яго афіцыйнай старонцы на інтэрнет-рэсурсе Facebook, дзе яны амаль штодня публікуюцца пад рубрыкай «Літаратурны марафон «Святло Вялікай Перамогі». З новай кнігай і творчасцю аўтараў неўзабаве можна будзе пазнаёміцца і ў раённых бібліятэках вобласці.

Акрамя таго, як адзначыла кіраўнік абласной пісьменніцкай арганізацыі Святлана Быкава, у жніўні ў выдавецтве «Народная асвета» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі пабачыць свет яшчэ адзін калектыўны   зборнік пад назвай «Карані», прысвечаны Году малой радзімы.

Сайт  Мінскага  аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *