Выйшла кніга нашага земляка на ўкраінскай мове

На Паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа ў Мінску выйшла кніга Алеся Карлюкевіча на ўкраінскай мове “Як волошки про свою кривду забули” (“Як васількі на сваю крыўду забыліся”) — зборнік з сямі  казак. Перакладчык  — Сяргей  Меркулаў.

Гэта ўжо не першая  ўкраінская  кніга беларускага пісьменніка. Папярэдняя —“Пригоди  Шубуршуна”   (“Прыгоды   Шубуршуна”) — пабачыла свет у кіеўскім выдавецтве “Ярославив Вал” у  2014 годзе. Перакладчыца — паэт, публіцыст Галіна Тарасюк.

Спрыяе ўкраінскім зацікаўленням пісьменніка  тое, што ў 1981–1985 гадах Алесь Карлюкевіч вучыўся ў Львове. І зараз працягвае цікавіцца ўкраінскай  літаратурай, украінскімі культурай  і  асветніцтвам. Час ад часу выступае ва ўкраінскай літаратурна-мастацкай перыёдыцы з артыкуламі, эсэ,  прысвечанымі   беларуска-украінскім  гуманітарным  сувязям.

Сяргей   Шычко.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *