Выступленне артыстаў з Пухавіччыны мела добрыя водгукі
У Гомельскай епархіі праходзіў першы духоўна-асветніцкі праваслаўны фестываль, які аб’яднаў у сабе культурную, духоўную і дабрачынную праграмы. Яго прымалі Рэчыца, Светлагорск, Жлобін і Гомель. У культурнай праграме, якая прайшла ў горадзе Светлагорску, удзел прымаў народны сямейны ансамбль «Жывіца» Борскага сельскага Дома культуры. Выступленне артыстаў з Пухавіччыны мела добрыя водгукі. Узнагародай для іх стала падзяка архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана.
Наталля ВАСІЛЬЕВА.