Вызначыліся першыя камбайнеры-тысячнікі!

У мінулыя выхадныя ў раёне вызначыліся першыя камбайнеры-тысячнікі на ўборцы ўраджаю. У лідарах — камбайнеры КСУП «Індустрыя-СГ». Экіпаж   Дзяніса Манюка і Аляксея Бамбізава на камбайне GS-1218 намалаціў 1260 тон збожжа. Камбайнер Сяргей Ляшчынскі —1240 тон. На  «Лексіён-510» малады камбайнер сельгасарга-нізацыі Андрэй Каралько таксама перасягнуў тысячную мяжу. 1091 тоны збожжа на рахунку экіпажа  Пятра Чэпікава і Міхаіла Карнейчыка.

Ёсць лідары і на перавозцы збожжа ад камбайнаў. 1372 тоны перавёз вадзіцель КСУП «Зазерка» Міхаіл Навіцкі. Міхаіл Панця з КСУП «Агра-Абярэг» перавёз 1350 тон збожжа. Уладзімір Зуб, вадзіцель КСУП «Аграсімвал», — 1067 тон. На рахунку  вадзіцеляў СГФ «Дрычын» Дзмітрыя Мялешкі і Валянціна Сямёнава   больш за тысячу тон перавезенага збожжа.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *