Хлопчыкаў і дзяўчынак сабраў святочны карагод

Святочных падзей многа не бывае… А напярэдадні Новага года іх чым болей, тым лепей! Унесці свой уклад  у стварэнне святочнага настрою імкнецца і раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Пад яго патранатам ладзіцца вялікі святочны ранішнік, на які запрашаюць дзяцей членаў прафсаюзных арганізацый раёна. Традыцыйна дапамагае рыхтаваць свята   прафсаюзная арганізацыя  УП  “Жылцепласэрвіс”  КГ,   у  складзе  якой  шмат  творчых  і  таленавітых  людзей.

У гэтым годзе карагод пад прафсаюзнай ёлкай сабраў 125 хлопчыкаў і дзяўчынак.  Да дзяцей і іх бацькоў са словамі віншавання звярнулася старшыня  раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч.

Маленькія ўдзельнікі свята атрымалі падарункі ад  Дзеда Мароза, якія яму  дапамаглі падрыхтаваць пярвічныя прафсаюзныя  арганізацыі  прадпрыемстваў,  дзе  працуюць бацькі.

Наталля  ПАРХОМЧЫК. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *