Як будуецца работа райвыканкама з рэлігійнымі арганізацыямі?

На прынцыпах роўнасці.

Так будуецца работа райвыканкама з рэлігійнымі арганізацыямі. 

Дзеючае заканадаўства нашай  краіны забяспечвае і гарантуе правы кожнага на свабоду сумлення і свабоду веравызнання, на сацыяльную справядлівасць, роўнасць, абарону правоў і інтарэсаў незалежна ад стаўлення  да  рэлігіі і рэлігійнай прыналежнасці, на свабоду абяднання ў рэлігійныя арганізацыі. У нашым раёне налічваецца  33  рэлігійныя  абшчыны: 20 праваслаўных, 3 каталіцкія, 5 хрысціян веры евангельскай, 5 абшчын евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Іх дзейнасць на тэрыторыі рэгіёна абмеркавалі на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

— Кантроль за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях у раёне ажыццяўляюць камісіі, створаныя пры раённым выканаўчым, Праўдзінскім пасялковым і сельскіх выканаўчых камітэтах, — расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі райвыканкама Алена Адамейка. —  Члены камісіі рэгулярна выязджаюць у прыходы для наведвання набажэнстваў і сходаў, правядзення сустрэч і гутарак з кіраўніцтвам і актывам прыходаў. Вядзецца праца па недапушчэнні дзейнасці дэструктыўных рэлігійных арганізацый. Пры ажыццяўленні ўзаемаадносін з рэлігійнымі  арганізацыямі  аддзел  ідэалагічнай  работы, культуры і па справах   моладзі райвыканкама кіруецца заканадаўча замацаваным  прынцыпам роўнасці рэлігій перад законам,  улічвае  ўплыў  рэлігійных арганізацый  на фарміраванне  духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый насельніцтва раёна.

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *