Як на перадавой…

Працуюць урачы ў прыёмным аддзяленні раённай бальніцы.

Маргарыта Бойка

— Я скончыла УА «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», — кажа Маргарыта Бойка. —  Інтэрнатуру праходзіла ў Мар’інагорскай цэнтральнай раённай паліклініцы, пасля чаго была пераведзена ў якасці маладога спецыяліста ва УАЗ «Мар’інагорская цэнтральная раённая бальніца» і прызначана на пасаду ўрача-тэрапеўта прыёмнага аддзялення. Раней мне даводзілася чуць, што ў прыёмным аддзяленні як на перадавой, але цяпер я пераканалася ў гэтым сама. Праз нас праходзяць усе пацыенты, якія маюць патрэбу ў аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі. Рашэнні тут трэба прымаць хутка, а самае галоўнае — правільна. Дзень, ноч, выхадны або свята — усё роўна! Каб аказаць дапамогу пацыентам, урач  прыёмнага аддзялення заўсёды павінен быць са светлай галавой, у  добрым настроі і з цвёрдым жаданнем дапамагаць людзям.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *