Юны пухавіччанін атрымаў сярэбраны медаль на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па шашках 100

— Шашкі — прыгожая гульня, —  кажа пра сваё галоўнае захапленне выхаванец трэнера  ФОЦ “Вікторыя” Марыны Навіцкай Захар Шыбакоў. — Столькі розных камбінацый, хадоў, магчымасцяў для прыняцця рашэнняў!

Гэта ўпэўненасць у Захара з’явілася шэсць гадоў таму, калі ён упершыню атрымаў перамогу на шашачнай дошцы. А трэнер Марына Пятроўна пастаралася замацаваць гэтыя думкі хлопчыка і выгадавала класнага гульца, які сёння трэніруецца ў Мінску пад кіраўніцтвам старшыні грамадскай арганізацыі «Беларуская федэрацыя шашак» Ірыны Пашкевіч.

У рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі Захара перадалі два гады таму. І зараз скарбонка перамог спартсмена пастаянна папаўняецца. Адна з апошніх —  на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па шашках 100, які адбыўся ў Літве.

На чэмпіянат прыехала каля 300 удзельнікаў з 17 краін свету. Так сталася, што ў групе Захара (хлопчыкі-кадзеты да 16 гадоў) было больш за ўсё ўдзельнікаў (каля 40 чалавек). Але юны пухавіччанін змог заняць другое месца і атрымаць сярэбраны медаль.

— З Мар’інай Горкі ў чэмпіянаце прынялі ўдзел Іван Харытончык, Антаніна Кучынская, Валерый Разаеў,— расказвае Марына Навіцкая. — Яны не сталі прызёрамі спаборніцтваў, але паказалі вельмі добрыя вынікі. Дзякуючы гэтаму і, канечне, прызавому месцу Захара, беларуская каманда ўпершыню змагла стаць мацнейшай за расійскую і заняць першае агульнакаманднае месца.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *