З палей ПСУ «Рудзенскае» — на  Слуцкі  цукрарафінадны камбінат

Ужо пяты год на палях ПСУ «Рудзенскае» вырошчваюць цукровыя буракі. У гэтым годзе пад іх адвялі 100 гектараў.

Здымак: архіў «ПН»

— Мы пасеялі цукрыстыя сярэдняспелыя гатункі, — расказаў галоўны аграном  ПСУ  «Рудзенскае» Ягор Вашкевіч. — Гэты год быў неспрыяльным для вырошчвання цукровых буракоў. Калі яны павінны былі набіраць масу, стаяла спякота, што негатыўна адбілася на ўра-джаі. Атрымалі 1782 тоны. Хаця валавы збор буракоў не парадаваў, аднак паказчыкі па цукрыстасці былі вышэйшыя за леташнія — 17 працэнтаў.

Запрасілі ўбраць ураджай з палёў прыватную арганізацыю са спецыяльнай буракаўборачнай тэхнікай. Усе буракі адправілі  на  Слуцкі  цукрарафінадны камбінат.

Анастасія  ГЛЕБАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *