З юбілеем!

Паважаныя калегі,

шаноўныя ветэраны журналістыкі!

Ад усяго сэрца віншую вас з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты “Пухавіцкія навіны”.

За такі доўгі час выданне заваявала заслужаныя любоў і павагу чытачоў, захавала лепшыя традыцыі журналістыкі, трывала заняла дастойнае месца ў медыйнай прасторы нашай краіны.

Супрацоўнікі рэдакцыі — сапраўдныя прафесіяналы,  якім  уласцівы  адказнасць, прынцыповасць, аб’ектыўнасць, уласная пазіцыя.

Прыемна  адзначыць, што сённяшні  калектыў  рэдакцыі з годнасцю працягвае справу сваіх папярэднікаў.

Дзякуй вам за праўдзівае і своечасовае асвятленне жыцця суайчыннікаў, за нястомную працу.  Упэўнены, што і надалей вы будзеце разам  ісці  ў нагу з часам, застаючыся  патрыётамі сваёй малой  радзімы,  нашай  Айчыны.

Шчыра жадаю вам  новых  творчых  дасягненняў, моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення, нязменнай адданасці чытачоў.

Уладзімір  ПЯРЦОЎ,

міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *