Запрашаем на выставу «Зачараваны музыкай»
8 жніўня а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрываецца выстава «Зачараваны музыкай» (да 80-годдзя народнага артыста БССР і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэна Францыска Скарыны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, старшыні праўлення Беларускага саюза кампазітараў, ганаровага грамадзяніна горада Мар’іна Горка і Пухавіцкага раёна Ігара Міхайлавіча Лучанка).
На выставе будуць прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, фотаздымкі, асабістыя рэчы І.М. Лучанка, віншавальныя адрасы, граматы, афішы.
Выстава будзе працаваць да 24.08.2018 года.
Адрас: г. Мінск, зав. Музычны, 5.
Панядзелак – субота: 10.00 – 17.30
Тэлефон: (8-017) 220-26-67.
theatre-museum.by #dommasonay