Завяршылася рэспубліканская  акцыя  «Наш жывёлавод»

Завяршылася рэспубліканская  акцыя  «Наш жывёлавод». Падчас яе прафсаюзныя лідары вобласці і раёна наведвалі жывёлагадоўчыя фермы і ўзнагароджвалі лепшых працаўнікоў.

Апошні адрас, куды завіталі начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Пухавіцкага райвыканкама Аляксандр Маеўскі і старшыня  раённага  камітэта прафсаюза работнікаў АПК Лілія Брандт, —  КСУП «Голацк». Гэта гаспадарка — адна з лепшых у раёне па вытворчасці малака.

Як адзначыў Аляксандр Анатольевіч, тут невыпадкова дабіваюцца добрых вынікаў. У сельгас-арганізацыі строга выконваецца тэхналогія ўтрымання жывёлы, наладжана кармленне з улікам прадуктыўнасці. Вялікую ролю ў атрыманні малака адыгрывае якасць і збалансаванне кармоў. Ну, і канешне,  поспех  залежыць ад  людзей, іх вопыту, старання і адказнага  стаўлення  да  сваёй работы.

У выніку ў сельгаспрадпрыемстве з трох малочнатаварных ферм летась атрымалі 10113 тон малака.

На МТФ «Голацк», дзе  ўтрымліваецца 463 дойныя каровы, валавы надой за студзень-сакавік бягучага года склаў 780 тон  (105,5 працэнта  да ўзроўню мінулага года). На гэтай ферме шмат гадоў працуе аператарам машыннага даення Таццяна Садоўская. Яна — прадстаўнік сямейнай дынастыі: даяркай працавала яе мама, а зараз у жывёлагадоўлі працуюць яе дзеці  Алена і  Валерый. Працавітасць дазваляе Таццяне Міхайлаўне дабівацца добрых вынікаў. За тры месяцы яна надаіла 98 тон малака. Надой на карову ў яе групе склаў 1636 кілаграмаў малака. Гэта вышэй за ўзровень мінулага года. Добрым быў і вынік за мінулы год: надой  на карову склаў  6442  кілаграмы  малака.

Галіна Хадыка прыехала  ў  Голацк з Віцебскай вобласці,  выйшла тут замуж і  з  гара-джанкі стала сяльчанкай. Больш за 18 гадоў працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Голацк». Адказныя адносіны і любоў да сваёй справы дапамагаюць Галіне Пятроўне дабівацца добрых вынікаў. За тры месяцы гэтага года надой на карову ў яе групе склаў 1667 кіла-грамаў малака, што значна больш за леташні. У мінулым годзе яна надаіла ад кожнай каровы 6636 кілаграмаў малака.

Добрых  поспехаў дасягнулі таксама  на МТФ  «Хазянінкі»,  дзе ўтрымліваецца  440 галоў  дойнага статка. Сёлета на ферме надаілі 658 тон малака, што да ўзроўню мінулага года склала  107 працэнтаў.  Надой  на карову  за  тры  месяцы  бягучага  года — 1509  кілаграмаў  малака.            Лідар — аператар машыннага  даення  Алена Лысенка. У яе групе 220 кароў. Сёлета на адну карову яна надаіла 1511 кілаграмаў малака, што значна больш  за мінулагодні вынік.

Загадчыца МТФ «Хазянінкі» Марына  Гасюк  адзначыла,       што калі тры гады таму яна ўзначаліла калектыў гэтай фермы, надоі складалі па 4 тоны ў дзень, а сёння на ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»  штодня  адпраўляюць 7 тон малака. Прычым каля 50 працэнтаў — гатункам «экстра». І гэта  поспех  усяго  калектыва  МТФ.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *