Земляробы Пухавіцкага раёна сярод лідараў вобласці

Земляробы Пухавіччыны завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Гаспадаркі раёна цалкам справіліся з планам сяўбы, які складаў 12730 гектараў. Гэта самы вялікі план у Мінскай вобласці. У дзесяці рэгіёнах Міншчыны сяўба яшчэ працягваецца. Актыўна ідзе праца на  палях  Барысаўскага,  Вілейскага,  Валожынскага, Дзяржынскага і іншых раёнаў.

Пасяўныя агрэгаты па-ранейшаму можна ўбачыць і на палетках нашага раёна. Цяпер  у бункеры засыпана насенне аднагадовых траў.  З пастаўленым планам земляробы справіліся на 43 працэнты. У ліку лепшых — ААТ “Вецярэвічы”, ААТ “Зазерка”, СУП “Дукора-Агра”, ПСУ “Рудзенскае”.

Усяго пад яравыя культуры на Пухавіччыне адведзена 28 243 гектары. Ужо засеяна 55 працэнтаў ад плошчы. Па гэтым паказчыку земляробы раёна з’яўляюцца лідарамі ў вобласці.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *