Земляробы сельгасфіліяла “Дрычын” прыступілі да сяўбы аднагадовых траў

Сёлетняе цёплае надвор’е спрыяла таму, каб вясеннія палявыя работы пачаліся раней. Адна за адной гаспадаркі раёна масава далучаліся да вясенняй пасяўной. Гэтак дружна яны набліжаюцца да фінішу сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур.

У раёне ўжо засеяна 84 працэнты ад запланаванай плошчы.  У ліку першых з планам сяўбы справіліся земляробы сельгасфіліяла “Дрычын”.  Зернебабовыя культуры, пшаніца, ячмень і авёс ужо пасеяны  на  800   гектарах.

Сейбіта Сяргея Прачкоўскага і вадзіцеля Уладзіміра Сінягоўскага мы сустрэлі ў панядзелак на полі каля  вёскі Сетча. Лічаныя гектары ім заставаліся да заканчэння вясенняй пасяўной. Хуткаму завяршэнню сяўбы спрыяла якасная падрыхтоўка  тэхнікі  і  добрае  надвор’е.

— Вясной асабіста мне сеяць лягчэй, таму што яравыя збожжавыя займаюць адносна невялікую плошчу.  Пад азімыя, якія сеяў восенню, было адведзена больш за 1000 гектараў, — гаворыць  Сяргей Прачкоўскі.

На магутны “Фэндт” ён перасеў у мінулым годзе. Раней ў асноўным механізатар працаваў на пагрузчыку.

Сергей Леанідавіч першы ў гаспадарцы сёлета пачаў вясеннюю пасяўную. Пасля на дапамогу выйшаў  Аляксей Шрэйдар. Насенне яму падвозіў Дзмітрый Мялешка.

Вадзіцель Уладзімір Сінягоўскі і сейбіт Сяргей Прачкоўскі.

—  Мы  ўклаліся  ў аптымальныя  тэрміны сяўбы. На падрыхтоўцы глебы  добра папрацаваў Уладзімір  Шыманскі.   Анатоль Сянько выехаў у поле з плугамі. Зябліва ў асноўным мы  правялі  з восені, і гэта значна аблегчыла нам  задачу. Удабрэнні ўносілі таксама сваімі сіламі, — расказвае галоўны аграном Галіна Сіпач.

Дапамогу  падчас масавых палявых работ сельгасфіліялу аказаў інвестар ААТ “Мінскі малочны завод №1”,  які камандзіраваў у гаспадарку двух трактарыстаў-машыністаў. Адзін гэтымі днямі задзейнічаны на падрыхтоўцы глебы, другі  — на падвозе вады на падкормку азімых. Таксама на дрычынскіх палях вядзецца ўборка камянёў. У гэтым разам з работнікамі завода дапамагаюць калектывы  прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Сейбіты сельгасфіліяла ўжо прыступілі да сяўбы аднагадовых траў.  На некаторых палях будуць закладваць кампанентныя пашы. Пасля пасяўная кампанія працягнецца сяўбой цукровых  буракоў і кукурузы.

*   *   *

З планам сяўбы, які складаў 500 гектараў, справіліся таксама земляробы  сельгасфіліяла “Чырвоны май”.  З пачатку вясны пасяўны агрэгат да свайго  трактара зачапіў Дзмітрый Прановіч. Некалькі дзён  Дзмітрыю  дапамагаў Сяргей Таранаў. Пасля ён займаўся больш звыклай справай — праводзіў ворыва. На падрыхтоўцы глебы быў задзейнічаны  Віталь  Паскробка.

 Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Земляробы сельгасфіліяла “Дрычын” прыступілі да сяўбы аднагадовых траў: 1 комментарий

  • 10.04.2019 в 13:42
    Permalink

    Входить в рабочий ритм на земле всегда трудно после зимней передышки, но надо собрать волю и силы в кулак и посеять наш хлеб, чтобы потом не стоять с протянутой рукой, а быть спокойными что есть, что есть, и можно спокойно развиваться в других направлениях более высокотехнологичных и инновационных.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *