Жывёлаводы МТФ “Харавічы” СУП “Дукора-Агра” атрымалі падзякі

Валянціна Чыкун і Марыя Федарынчык.

Прыезд старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК  Людмілы Ленкавец на МТФ “Харавічы” СУП “Дукора-Агра” для калекты ву фермы быў нечаканым. Нагода візіту прыемная — рэспубліканская акцыя “Наш  жывёлавод”.

Людміла Ленкавец традыцыйна пачала сустрэчу са слоў падзякі жывёлаводам за іх нялёгкую працу. Пагалоўе на ферме ў Харавічах складае 1200 жывёл, дойны статак — 360 кароў. Зразумела, што  клопатаў у  калектыву   жывёлаводаў  хапае  заўсёды.

— Тэхналогіі ў жывёлагадоўлі ідуць наперад, але наша справа па-ранейшаму патрабуе самааддачы. Без працавітых рук нікуды, — гаворыць загадчыца фермы Марыя Федарынчык, якая нязменна працуе ў гаспадарцы ўжо 35 гадоў.

Вялікі   вопыт   работы  ў  жывёлагадоўлі  мае  і  памочнік  загадчыцы  Валянціна Чыкун.  На гэтай рабоце жанчына першы год. Тры дзясяткі гадоў Валянціна Мікалаеўна  працавала аператарам машыннага даення на МТФ “Красніца”. На ферму  прыйшла  па  прыкладзе бацькоў. Як і маці, пастаянна была ў перадавіках.

Да   сваіх   шматлікіх   узнагарод  Марыя  Федарынчык   і  Валянціна  Чыкун дадалі падзякі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Для жывёлавода Таццяны Шамко ўдзел  у  акцыі  стаў  нечаканай  падзеяй.

Таццяна Шамко.

—  Звычайна  ўзнагароды  атрымлівае муж, — з усмешкай гаворыць Таццяна Пятроўна. — Прыемна, што заўважылі і маю працу.

Сямейны   падрад  Таццяны   і   Уладзіміра Шамко ў гаспадарцы ведаюць многія. Яго часта ставяць ў прыклад моладзі.  Таццяна і Уладзімір  даглядаюць 275 галоў. З самай раніцы ў жывёлаводаў кіпіць работа. Трэба пачысціць кармушкі, прыбраць  памяшканне,  падаслаць жывёле.

— Праца ў нас няпростая, патрабуе шмат фізічнай сілы. Я на ферме практычна ўсё жыццё. Ужо магла б пайсці на заслужаны адпачынак, але дома сядзець не хачу. Рух — гэта жыццё,   —   працягвае   Таццяна   Шамко. —  Наша  з  мужам  галоўнае натхненне — чатыры дачкі і дзевяць унукаў.

Юлія Страх.

У Юліі Страх у дзень нашага прыезду быў выхадны, таму  сустрэліся не на ферме, а каля канторы. За добрасумленныя адносіны да справы аператар машыннага даення не ўпершыню атрымлівае падарункі падчас  акцыі “Наш жывёлавод”. Юлія Аляксандраўна адна з самых маладых на ферме, але ўжо мае сямнаццацігадовы вопыт работы ў жывёлагадоўлі. На ферму прыйшла адразу пасля школы, дагэтуль дапамагала маці на  МТФ “Красніца”.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *