Змянілі камунальныя клопаты на сельскагаспадарчыя

Ілья Лістападаў.

Штогод у час сяўбы, корманарыхтоўкі і жніва аграрыям раёна аказваюць дапамогу работнікі прамысловых прадпрыемстваў і арганізацыйНе ўпершыню камунальныя клопаты на сельскагаспадарчыя змяняюць і працаўнікі УП «Жылцепласэрвіс» КГ.

На камунальным прадпрыемстве расказалі, што ў бягучым годзе ў розныя гаспадаркі нашага раёна было камандзіравана (і працэс працягваецца зараз) каля 20 чалавек.  Гэта, бадай, самы шматлікі працоўны дэсант.  Сярод памочнікаў вяскоўцаў — у асноўным вопытныя людзі, якія знаёмы з сельскагаспадарчай працай не першы год.

Камунальнікі сёлета працавалі практычна ва ўсіх гаспадарках нашага раёна.   Былі заняты на зернесушыльных комплексах, на адвозцы збожжа і другіх работах.

Амаль увесь сельскагаспадарчы цыкл задзейнічана на перавозцы кармоў і ўдабрэнняў і тэхніка прадпрыемства — трактары, самазвалы.

Добрасумленна працуюць у перыяд камандзіровак Мікалай Барадака, Юрый Лабанок, Яўген Баёк, Ігар Верашчака, Павел Бакіноўскі, Дзмітрый Гулякевіч, Андрэй Андрэеў і іншыя.

Добра зарэкамендаваў сябе і малады работнік прадпрыемства, леташні выпускнік каледжа, Ілья Лістападаў, які на час жніва перасеў з мікрааўтобуса на  камбайн. Нягледзячы на ўзрост, Ілья не дэбютант на жніве: яно ўжо чацвёртае.

— Я не першы, хто ў нашай сям’і ўбірае хлеб,— кажа Ілья.— На камбайне працаваў мой бацька Сяргей Уладзіміравіч, працуе дзядька Дзмітрый Уладзіміравіч. Сёлета я быў у яго памочнікам. Мы першымі ў гаспадарцы (ААТ “Племзавод “Індустрыя”) намалацілі тысячу тон зерня.

Да таго ж, Ілья быў заняты і на адвозцы зерня ад камбайна. Перавёз каля тысячы тон.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *