Зялёных зон у нашым горадзе стане больш

Падчас восеньскага месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторый  традыцыйна праходзіць маштабная акцыя па пасадцы новых дрэў. Першымі ў ёй прымаюць удзел камунальныя службы. Вось і сёлета камунальнікі паклапаціліся аб тым, каб у горадзе стала больш зялёных зон. У прыватнасці, у мікрараёне “Крыніца”. Там работнікамі ўчастка “Добраўпарадкаванне” УП “Жылцепласэрвіс” КГ было высаджана амаль 250 бяроз. А вось ля гарадскога басейна “Аквамарын” плануюць высадзіць рабіны.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *