Каб дзеткі здзівіліся.

IMG_3483Дарога на мехдвор сельгас-прадпрыемства «Зазерка» ідзе па вёсцы. Таму праехаць міма дзіцячага сада не атрымаецца. Але ў гэты раз мой погляд міжволі надалей затрымаўся на яркай, маляўнічай новай браме і абноўленай агароджы, якую фарбавалі работнікі дашкольнай установы. Ну, проста неверагодна пазітыўная гульня фарбаў! І па дарозе назад не зрабіць прыпынак ля дзіцячага сада я не змагла.

Загадчыца дашкольнай установы Святлана Гайдарэнка сустрэла мяне з пэндзлем у руках. 

Загадчыца сада Святлана Гайдарэнка: апошнія рысы рамонту.

Загадчыца сада Святлана Гайдарэнка: апошнія рысы рамонту.

— Сёння завяршаем падрыхтоўку да новага навучальнага года і з дня на дзень зноў чакаем сваіх выхаванцаў, — кажа Святлана Міхайлаўна.— Я ўпэўнена, што яны заўважаць, як змяніўся за лета наш сад, і прыемна здзівяцца. Новыя вароты і агароджа, дарэчы, не адзіныя перамены. Але за гэта асобны  дзякуй дырэктару «ПухавічыМеталБуд» Сяргею Караніку, які падарыў нам і вароты, і брамку, а таксама сельскаму Савету, які аказаў дапамогу ў абнаўленні агароджы. Яе мы ўсе разам сёння і фарбуем. 

Натасся Баркун, Гельфія Барміна, Людміла Герман і Вераніка Котава.

Натасся Баркун, Гельфія Барміна, Людміла Герман і Вераніка Котава.

Святлана Міхайлаўна як гаспадыня просіць заглянуць і ў дзіцячы сад, дзе ўжо практычна ўсё гатова да прыёму дзяцей. Невялікая экскурсія па ціхіх пакуль паверхах пакідае самыя найлепшыя ўражанні. Вясковы сад выглядае ніяк не менш сучасным, чым гарадскі. 

— Улетку мы для гэтага правялі вялікую работу, — кажа загадчыца сада. — Сваімі сіламі зрабілі поўны рамонт холаў і лесвіц на першым і другім паверхах, усталявалі падвясную столь, набылі жалюзі на вокны. Практычна капітальным можна назваць рамонт, які адбыўся і ў трох групах: тынкоўка і афарбоўка сцен, укладка пліткі, лінолеума — знешне групы цалкам змяніліся. І ў гэтым безумоўная заслуга бацькоў, якія з велізарным жаданнем усё зрабілі сваімі рукамі. IMG_3486

Але побач з бацькамі, забыўшыся часам пра святочныя дні і адпачынак, працавалі і работнікі дзіцячага сада. Святлана Міхайлаўна адзначае вялікі ўклад як у працэс арганізацыйнай работы з бацькамі, так і ў працэс рамонту Таццяны Кацько, Веранікі Котавай, Настассі Баркун, Людмілы Герман, Гельфіі Барміной, Валянціны Чуйко, Алены Дуплеўскай, Таццяны Гудковай і яе сына Дзмітрыя, Настассі Карпенка, Сяргея Гайдарэнка і астатніх  работнікаў,  бо ў баку не застаўся ніхто, а таксама бацькоў  — Юрыя Яханта, Дзяніса Гільзінца і іншых. Усе яны разам не пашкадавалі сродкаў, часу і сіл для таго, каб дзеці знаходзіліся ў камфортных умовах.

Алена  ІВАНОВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *