На ААТ “Машхарчпрад” у моладзі ёсць перспектывы.

 

ДГанна Міранкова і Валерый Жур два гады таму па размеркаванні трапілі на ААТ “Машхарчпрад”. У жніўні тэрмін іх адпрацоўкі скончыцца, аднак маладыя спецыялісты вырашылі застацца на прадпрыемстве.

Ініцыятыўнай і таленавітай моладзі прапанавалі перспектывы кар’ернага росту. Пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Ганна працавала інжынерам-тэхнолагам,  паўгода таму стала майстрам цэха харчовых вы-творчасцяў.

— Лёс, напэўна, невыпадкова прывёў мяне на вытворчасць чыпсаў “Міра”: назва гандлёвай маркі ёсць у маім прозвішчы,— з усмешкай расказвае дзяўчына. —  Цікава  працаваць на новай пасадзе. Я прыехала з Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, амаль за два гады шчыра палюбіла Мар’іну Горку. Мне вельмі падабаецца і горад, і людзі, якія тут жывуць і працуюць.

Малая радзіма Валерыя Жура —  горад Белаазёрск Брэсцкай вобласці. За два гады Пухавіччына  для маладога чалавека таксама стала роднай. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Спачатку працаваў інжынерам-канструктарам, два месяцы таму ўзначаліў тэхнічны аддзел прадпрыемства.

— Вельмі падабаецца калектыў,  дзякуючы яму я хутка асвоіўся на працы, —  гаворыць Валерый.

ААТ “Машхарчпрад” прыцягвае моладзь. Многія, як Ганна і Валерый, застаюцца. Тут перад імі адкрыты ўсе дзверы і магчымасці, таму ў сваім выбары маладыя людзі не сумняваюцца.

Кацярына   ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *