Азімая сяўба завершана

142623_sev3Сельгасарганізацыі раёна завяршылі сяўбу азімых збожжавых культур. Падрыхтоўка глебы і насення пад азімую сяўбу была праведзена своечасова і якасна. Земляробы раёна  паспелі ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

Пра вынікі азімай сяўбы расказаў начальнік аддзела раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі  і харчавання райвыканкама Сяргей Кавалёў:

— Азімую  сяўбу першымі ў раёне завяршылі  ААТ “Вецярэвічы” і ААТ “Племянны завод “Індустрыя”.  Вецярэвіцкія земляробы пасеялі 800 гектараў замест 700, земляробы з “Індустрыі” — 1230 (план — 1000). Пасеялі больш запланаванага  таксама ААТ “Зазерка” і “Голацк”.

Падкрэслю, што сёлета мы хутчэй спра-віліся з сяўбой, чым у мінулым годзе.  Старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец дапамог правільна арганізаваць работу на ўсіх узроўнях.

Некаторыя гаспадаркі прыходзілі на дапамогу сваім суседзям. Механізатары ААТ “ПЗ “Індустрыя” працавалі на сяўбе ў ААТ “Райаграсэрвіс” і РСДУП ЭБ “Зазер’е”. На падрыхтоўцы глебы тэхніка і людзі СУП “Дукора-агра” працавалі на палях сельгасфіліяла “Светлая ніва”. ААТ “Зазерка” прыйшло на дапамогу ПСУ “Рудзенскае”.

Стаўку ў гэтым годзе рабілі на азімую пшаніцу і трыцікале. Будзем чакаць добрых усходаў. Спадзяёмся, што зіма будзе снежнай, і пасеяныя азімыя культуры паспяхова перазімуюць.

Запісала Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

ЛЕПШЫЯ  на  сяўбе азімых збожжавых культур

Мікалай ЛЯПЕШКА, механізатар ААТ “Агра-абярэг”, які на трактары МТЗ-3522 з агрэгатам АПП-6Д засеяў  948 гектараў.

Андрэй САЧАК, механізатар СУП “Дукора-агра”, які на трактары МТЗ-3522 з агрэгатам АПП-6Д засеяў 910 гектараў.

Павел ВАЛАСЕВІЧ, механізатар ААТ “Аграсімвал”, які  на трактары МТЗ-3522 з агрэгатам АПП-6А засеяў 753 гектары.

Мікалай КУШПЕТ, механізатар ААТ “Зазерка”, які на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам АПП-6Д засеяў 750 гектараў.

Сяргей БУНКЕВІЧ, механізатар ААТ “Ражджэственскае-агра”, які на МТЗ-3022 з агрэгатам АПП-6Д засеяў 750 гектараў.

Андрэй ЛАСКУНОЎ, механізатар ААТ “ПЗ “Індустрыя”, які на трактары “Фэндт  930” з агрэгатам  Rabe Turbo Drill засеяў 701 гектар.

Аляксей ЕСІМЧЫК, механізатар ААТ “Шацк”, які на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам ДЦ-1 засеяў 700 гектараў.

Аляксандр БАХУР, механізатар ААТ “Вецярэвічы”, які на трактары МТЗ-3522 з агрэгатам АПП-6Д засеяў 642 гектары.

Аляксей ШРЭЙДАР, механізатар СПФ “Дрычын” ААТ “Мінскі малочны завод №1”, які на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам  Pronto  засеяў 616 гектараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *