Ансамбль “Жывіца” зноў атрымаў узнагароды.

 

DSC_4936 (копия) 2Чарговая прыемная падзея ў жыцці ансамбля “Жывіца” Борскага сельскага Дома культуры: калектыў увайшоў у лік пераможцаў Пятага рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”, які праходзіў 23-24 чэрвеня ў  Слоніме.  Гэта ўнікальнае мерапрыемства  праводзіцца ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па ўмацаванні інстытута сям’і. Пухавіцкія артысты на фестывалі атрымалі  два дыпломы за выканальніцкае майстэрства.

У  гэты раз калектыў выступаў у пашыраным складзе:  зараз у  ім ёсць не толькі вакальная, але і інструментальная група. І на конкурсную сцэну яны выйшлі разам. 

Выступленне ансамбля зацікавіла старшыню журы, народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага, які выказаў калектыву свае добрыя пажаданні.

Як і ўсе лаўрэаты конкурсу, ансамбль “Жывіца” прымаў удзел ў заключным гала-канцэрце фестывалю.  Для яго выбралі два творы  — вакальны і інструментальны. Як расказала мастацкі кіраўнік калектыву Наталля Крывашэй, пастараліся, каб “Жывіца” запомнілася не толькі членам журы, але і гледачам.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *