Бачны перамены нашага горада.

Працягваецца добраўпарадкаванне дваровыз тэрыторый і будаўніцтва парковак для аўтатранспарту (вуліца Ленінская, 34, 36).

Працягваецца добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый і будаўніцтва парковак для аўтатранспарту (вуліца Ленінская, 34, 36).

Восень у горадзе…  Гэта заўсёды трохі сумна, таму што неяк раптам знікаюць фарбы, якія дарылі ўлетку пазітыў і добры настрой. Апошнія дні мы з вамі атрымліваем асалоду ад яркай восеньскай лістоты: сіноптыкі з дня на дзень абяцаюць першы снег. І наступіць халодная чорна-белая паласа…

Зрэшты, нагоду для пазітыву знайсці можна і зараз. Менавіта за ім я адправілася на кароткую экскурсію па восеньскім горадзе, каб падвесці адначасова некаторыя вынікі праведзенай за лета работы па добраўпарадкаванні  нашага  раённага  цэнтра.

Добраўпарадкаваны двор па вуліцы Чапаева, 14.

Добраўпарадкаваны двор па вуліцы Чапаева, 14.

Трэба сказаць, што работнікі камунальнага прадпрыемства пастараліся зрабіць наш горад больш утульным, сучасным, прыгожым. Нешта атрымалася, нешта пакуль засталося ў планах. Але перамены ёсць.

Дом №2 па вуліцы Новая Зара пасля рамонту.

Дом №2 па вуліцы Новая Зара пасля рамонту.

На фотаздымках вы бачыце, што, нарэшце, стала па-сапраўднаму гарадской вуліца Паслядовіча, аб рамонце якой гаварылася на працягу некалькіх гадоў. Адрамантавана праезжая частка, уздоўж жылой забудовы пабудаваны тратуар.

Завяршаецца работа па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый дамоў 12 і 14 па вуліцы Чапаева. Тут ужо з’явілася пешаходная дарожка, тратуар з пліткі, пабудавана ліўнёвая каналізацыя.

Устаноўлена некалькі новых прыпыначных пунктаў для грамадскага транспарту (вуліца Новая Зара).

Устаноўлена некалькі новых прыпыначных пунктаў для грамадскага транспарту (вуліца Новая Зара).

Не сакрэт, што ў дварах старога гарадскога жылфонду катастрафічна не хапае парковачных месцаў для аўтамабіляў, колькасць якіх хутка расце. Таму ўжо не першы год камунальнікі спрабуюць знаходзіць новыя месцы для ўладкавання стаянак, каб неяк абараніць зялёную зону. Так, дадатковыя месцы для аўто ў гэтым годзе з’явіліся каля дома № 25 па вуліцы Новая Заря. Зараз работы вядуцца ў дварах дамоў № 34 і 36 па вуліцы Ленінскай.

Добраўпарадкавана вуліца Паслядовіча.

Добраўпарадкавана вуліца Паслядовіча.

Змянілася за лета і аблічча некалькіх старых дамоў. Пасля рамонту памаладзелым выглядае дом № 2 у Новай Зары. А работы, што ідуць у гэтыя дні на суседнім доме, даюць надзею неўзабаве ўбачыць змены і там.

Безумоўна, паспець адначасна вырашыць усе гарадскія праблемы немагчыма, хоця гэтага камунальнікам хацелася б так жа моцна, як і гара-джанам, якія, нягледзячы на відавочныя зрухі ў пытаннях добраўпарад-кавання, актыўна наракаюць на праблемы, якія застаюцца. Я, як і ўсе, бачу іх, бо таксама хаджу па вуліцах горада, таксама не люблю бруд і лужыны. Але я радуюся кожнай новай спробе зрабіць горад лепшым. Праўда, адначасова з гэтым засмучаюся ад таго, што не хапае ўсё ж яшчэ ў нашых людзей свядомасці і жадання берагчы зробленае.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *